Фота Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм"
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" упершыню прыме ўдзел у Міжнародным індыйскім кінафестывалі ў Гоа, паведамляе БЕЛТА.
У рамках міжнароднай фестывальнай праграмы ў секцыі "From the consulate" пакажуць фільм "Чорны замак", які прадставіць прадзюсар і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей. У названай секцыі паказаць свае работы ўдастоіліся толькі тры краіны: Беларусь, Мексіка і В'етнам.
Акрамя вялікай колькасці індыйскіх фільмаў, у фестывалі прымуць удзел 180 міжнародных кінастужак з 81 краіны. "Чорны замак" адкрые секцыю міжнароднай праграмы 22 лістапада.
"Як мне здаецца, гэта адзіны рускамоўны фільм на самым вядомым і найстарэйшым кінафестывалі ў Індыі і адным з найбольш значных у Азіі", - сказаў Юрый Аляксей.
Таксама кінастудыя прыме ўдзел у кінарынку KINO BAZAAR, у ходзе якога будуць прадстаўлены карціны "Песня Сірын" Алены Туравай і "Чорны замак" Кірыла Кузіна.
"Індыя - адзін з асноўных нашых кінапартнёраў нараўне з Кітаем. Мы заключылі дагаворы з індыйскімі прадпрымальнікамі аб дыстрыб'юцыі нашых фільмаў у Індыі, прынялі ўдзел у Мумбайскім фестывалі ў чэрвені, а цяпер падалі свае фільмы для ўдзелу ў фестывалі на Гоа", - адзначыў Юрый Аляксей.
"Беларусьфільм" прадоўжыць развіваць міжнароднае супрацоўніцтва і пашыраць беларускае кіно на індыйскі кантынент.-0-