Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 верасня 2020, 10:20

"Беларусь 3" першым у тэлеэфіры пакажа прэм'еру балета Вялікага тэатра "Пер Гюнт"

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусь 3" першым у тэлеэфіры пакажа прэм'еру спектакля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета "Пер Гюнт" на музыку Эдварда Грыга і па матывах драмы Генрыка Ібсена. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Доўгачаканай прэм'ерай балета "Пер Гюнт" вітае першых гледачоў Вялікі тэатр Беларусі ў свой 88-ы сезон. Гісторыю, напоўненую скандынаўскімі містычнымі матывамі і рамантычнымі пошукамі ідэалу, на мове танца прадставяць майстры сцэны на чале з дырыжорам-пастаноўшчыкам спектакля народным артыстам Беларусі Аляксандрам Анісімавым, балетмайстрам-пастаноўшчыкам Сяргеем Мікелем і мастаком-пастаноўшчыкам Любоўю Сідзельнікавай. 8 верасня сацыякультурны тэлеканал медыяхолдынга правядзе запіс харэаграфічнай пастаноўкі ў дзвюх дзеях", - расказалі ў прэс-службе.

Здымачная група канала "Беларусь 3" правядзе адзін з вечароў прэм'еры балета "Пер Гюнт" разам з першымі гледачамі ў Вялікім тэатры, а ў канцы месяца, 27 верасня, парадуе аўдыторыю тэлеверсіяй спектакля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі