Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 жніўня 2020, 09:50

"Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых акцёраў і рэжысёраў

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння вядомых акцёраў і рэжысёраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У панядзелак, 10 жніўня, у 14.25 і 21.05 да дня нараджэння народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава будзе паказана драма "Зямля, да запатрабавання", у якой ён выканаў галоўную ролю.

З нагоды 78-годдзя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Вячаслава Нікіфарава 13 жніўня ў 14.05 і 21.05 гледачы "Беларусь 3" убачаць яго сацыяльна-псіхалагічную драму "Сын старшыні". Вячэрні паказ прадоўжыць праграма "Камертон" з удзелам самога рэжысёра і з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў фонду Белтэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні дня нараджэння французскага коміка П'ера Рышара 15 жніўня ў 15.50 тэлеканал пакажа яго рэжысёрскі дэбют камедыю "Рассеяны", у якой знакаміты акцёр выканаў галоўную ролю.

У гэты ж дзень "Беларусь 3" павіншуе з 90-гадовым юбілеем народную артыстку РСФСР Людмілу Хіцяеву паказам у 18.40 меладраматычнай стужкі "Цыган".

У нядзелю, 16 жніўня, у 16.20 сацыякультурны канал ушануе памяць кінарэжысёра народнага артыста БССР Віталя Чацверыкова, які нарадзіўся ў гэты дзень у 1933 годзе. Гледачы ўбачаць камедыю "Саша-Сашанька", знятую майстрам у 1966 годзе на кінастудыі "Беларусьфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі