6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусь 1" пакажа 13 лютага тэлеверсію 54-й цырымоніі ўручэння самай прэстыжнай музычнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі гуказапісу ЗША - штогадовай прэміі "Грэмі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Грэмі" прысуджаецца штогод у 108 катэгорыях па 30 музычных жанрах - ад класічнай да альтэрнатыўнай музыкі. "Цырымонія ўручэння прэміі, якую называюць "Оскарам" музычнай індустрыі, з'яўляецца адным з самых яркіх і папулярных сусветных шоу", - адзначылі ў прэс-службе. Цяперашняя цырымонія запомніцца адсутнасцю некаторых звыклых намінацый - колькасць катэгорый было вырашана скараціць за кошт аб'яднання мужчынскіх і жаночых катэгорый.
Лідарам 54-й цырымоніі лічыцца Канье Уэст. Музыкант трапіў адразу ў сем намінацый, у тым ліку ў катэгорыі "Лепшая песня года" і "Лепшы рэп-альбом года". На другім месцы сярод намінантаў спявачка Адэль. Сярод іншых прэтэндэнтаў на перамогу - Лэдзі Гага, група Foo Fighters, Бон Івер, група Mumford & Sons, Бруна Марс, Кэці Пэры, Рыяна, Мікі Мінаж і іншыя вядомыя выканаўцы.
Тэлеверсію 54-й цырымоніі "Грэмі" тэлеканал "Беларусь 1" пакажа 13 лютага ў вячэрнім эфіры. Каменціраваць яе будзе карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Павел Лазовік.