Фота з архіва
22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У якіх напрамках плануе развівацца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, расказаў генеральны дырэктар установы Вадзім Гігін у эфіры тэлеканала "РТР Беларусь", паведамляе БЕЛТА.
Вадзім Гігін нагадаў, што ў Нацыянальнай бібліятэцы актыўна займаюцца пераводам у лічбавы фармат наяўных кніг. "У нас ёсць электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі. Цяпер мы завяршаем праект па стварэнні нацыянальнай электроннай бібліятэкі, але гэта не зусім тое ж самае. Гэта стварэнне зручнага праграмнага софту для работы бібліятэчнай галіны, нешта накшталт электроннага ўрада, каб усе працэсы ў нас былі алічбаваныя. Цяпер алічбавана амаль 800 тыс. дакументаў. І амаль 30 тыс. даступны "дыстанцыйна". Таму Нацыянальная бібліятэка - гэта не проста прыгожы будынак, але яшчэ і вельмі прыгожае напаўненне", - расказаў ён.
Гаворачы пра планы, гендырэктар растлумачыў, што адной з мэт з'яўляецца развіццё Кніжнай палаты, якая далучана да бібліятэкі. "Кніжная палата - гэта рэгуляванне ўсёй нацыянальнай бібліяграфіі, узаемадзеянне з выдавецтвамі. Мы адкрылі, развілі ў сябе ўласнае выдавецтва. Цяпер будзе кніжная выстава, бібліятэка будзе там прадстаўлена вельмі ярка. Мы таксама правядзём рэспубліканскую бібліятэчную нараду. Але і кнігі, якія мы выдаём, ужо на мінулай выставе атрымалі прызы, дыпломы першай ступені. Наша выданне - гэта "Газетныя радкі, чытаючы сэрцам",1944 і 1945 год. Дзе адлюстроўвалася рэчаіснасць гісторыі? Яна адлюстроўвалася ў газетах. Мы сабралі газеты за год вызвалення Беларусі, за год Вялікай Перамогі 1945-га. Людзі адкрываюць кнігу і не могуць адарвацца, таму што там і навіны з фронту - у толькі што вызваленым Полацку адкрыўся кінатэатр, там з эвакуацыі вяртаюцца заводы, першыя рабочыя прыязджаюць на пляцоўкі, навіны з калгасаў. Немагчыма адарвацца - усё жыццё 80-гадовай даўнасці праходзіць перад табой", - расказаў ён.
Акрамя таго, сёлета 20 гадоў спаўняецца будынку Нацыянальнай бібліятэкі. "У чэрвені 2006 года Прэзідэнт адкрыў, яму быў уручаны ўрачысты ключ ад бібліятэкі. У 2006 годзе алмаз ведаў уступіў у строй. Гэта адзін з сімвалаў суверэннай Беларусі. Мы таксама рыхтуем выставы. З чаго толькі людзі не рабілі макеты бібліятэкі - з калійнай солі, з шакаладу, з пап'е-машэ, з саломкі. Мы хочам гэта ўсё сабраць, выставіць і паказаць, як наш ромбакубаактаэдр паказаны ў народнай творчасці", - дадаў Вадзім Гігін.
Гендырэктар таксама адзначыў, што самыя частыя госці бібліятэкі - студэнты. Але сярод наведвальнікаў шмат работнікаў навуковай галіны і замежных грамадзян, асабліва кітайцаў.
Акрамя ведаў, Нацыянальная бібліятэка прапануе экскурсійна-турыстычныя паслугі. "Гэта не толькі аглядная пляцоўка, але і нашы музеі. Усё больш экскурсантаў прыходзіць у бібліятэку", - падкрэсліў Вадзім Гігін.-0-