Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 кастрычніка 2021, 16:02

Аркестр Фінберга прымае ўдзел у акцыі "Майстры мастацтваў - дзецям"

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Майстры мастацтваў - дзецям", якую праводзіць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Цыкл сустрэч заслужанага калектыву з творчай моладдзю сталіцы стартуе 18 кастрычніка ў Мінскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў нумар 10 імя Яўгена Глебава. Выступіць біг-бэнд аркестра і яго салісты - лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У юных музыкантаў і іх выкладчыкаў будзе магчымасць пачуць творы знакамітых беларускіх і савецкіх кампазітараў.

Такія ж канцэрты адбудуцца ў кастрычніку і лістападзе ў дзіцячых школах мастацтваў Мінска нумар 5, 7, 8, 9, 11, 18 і Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі.

"Нам заўсёды прыемна сустракацца з творчай моладдзю. Мы рыхтуем цэлы цыкл канцэртаў, якія прысвячаем беларускім і савецкім кампазітарам. У іх ліку Яўген Глебаў, Мікалай Аладаў, Генрых Вагнер, Ігар Лучанок. Наш калектыў робіць усё магчымае, каб беларуская музычная спадчына не была забыта новым пакаленнем", - дадаў Міхаіл Фінберг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі