Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 чэрвеня 2020, 12:29

Ансамбль беларускай музыкі і песні "Ярыца" стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны ансамбль беларускай музыкі і песні "Ярыца" стаў лаўрэатам I ступені міжнароднага дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурсу Digi-Form-Art у намінацыі "Народны вакал. Ансамбль" у час XVI Міжнароднага праекта "Караван культуры" (Польшча). У бягучым годзе ў конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі 21 краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Кіраўнік ансамбля - дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Аляксандр Шугаеў, хормайстар - Ларыса Красна. Для ўдзелу калектыў адправіў відэазапісы выканання песень "А там, у даліне", "Синий платочек" і "Ой, мілы мой".

Творчасць народнага ансамбля беларускай музыкі і песні "Ярыца" не аднойчы высока ацэньвала журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У маі 2019 года ансамбль стаў лаўрэатам II ступені рэспубліканскага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу "Песні, апаленыя вайной", прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У чэрвені таго ж года "Ярыца" атрымала перамогу ў міжнародным конкурсе-фестывалі ProFest, які праходзіў у Кіеве (Украіна).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі