Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 сакавіка 2019, 12:47

Анатоль Ярмоленка стаў ва Украіне лаўрэатам прэміі "Чалавек года - 2018"

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі ў галіне культуры і мастацтва ўкраінскай агульнанацыянальнай праграмы "Чалавек года - 2018". Уручэнне прэстыжнай узнагароды кіраўніку легендарнай беларускай групы "Сябры" адбылося 23 сакавіка на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета Украіны, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

У цырымоніі ўручэння прыняў удзел пасол Беларусі Ігар Сокал, які павіншаваў лаўрэата і адзначыў, што творчасць Анатоля Ярмоленкі з'яўляецца гонарам і здабыткам не толькі беларускага, але і ўкраінскага народа, паколькі народны артыст нарадзіўся ў Вінніцкай вобласці Украіны.

На працягу больш як 20 гадоў прэмія "Чалавек года" ўручаецца выбітным дзеячам культуры і мастацтва, навукі, дыпламатам, грамадска-палітычным дзеячам, мецэнатам Украіны і замежных краін.

Раней уладальнікамі міжнародных прэмій праграмы "Чалавек года" станавіліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка (2009 год), народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская (2015 год).

За дзень да ўрачыстасці таксама адбыўся канцэрт Анатоля Ярмоленкі ў горадзе Абухаве Кіеўскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі