Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2021, 11:25

"Адзін вобраз - сто ідэй": у галерэі Л.Д. Шчамялёва адкрыецца выстава дзіцячых малюнкаў

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу дзіцячага малюнка "1 вобраз - 100 ідэй" вучняў творчай майстэрні "Залаты птах" прадставяць 18 лістапада ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Наведвальнікі ўбачаць больш за 40 твораў, створаных дзецьмі ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў. Усе гэтыя работы выкананы з 2019 па 2021 год. "Сем прадметаў, сем вобразаў у дзіцячай інтэрпрэтацыі ператварыліся ў самадастатковыя творы мастацтва. У некаторых работах лейтматыў гучыць на ўсю моц, а ў некаторых мы чуем толькі яго рэха, таму што ўзнікаюць ужо новыя выявы і вобразы. У экспазіцыі будзе прадстаўлена і дарослая інтэрпрэтацыя тых жа вобразаў у выкананні педагога і кіраўніка майстэрні "Залаты птах" Юліі Шаціла", - расказалі ў галерэі.

Арганізатары таксама адзначылі, што выстава дзіцячага малюнка - яскравы прыклад таго, як маленькі струменьчык натхнення разліваецца акіянам творчасці. "Юныя мастакі не заціснуты ў рамкі праграм або светапогляду педагога. Яны свабодныя ў выбары тэмы, кампазіцыі, фармату паперы. Асноўная мэта і ідэя праекта заключаецца ў тым, каб паказаць, як з аднаго матэрыялу можна прыдумаць бясконцую колькасць ідэй, як нечакана і смела можна іх камбінаваць", - рэзюмавалі яны.

Творчая майстэрня "Залаты птах" заснавана мастаком-графікам членам Беларускага саюза мастакоў Юліяй Шаціла ў 2019 годзе. Юныя таленты - лаўрэаты і дыпламанты многіх конкурсаў дзіцячага малюнка. Работы вучняў выстаўляліся ў ЗША, Японіі, Францыі, Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі