Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 чэрвеня 2021, 17:03

"263 ночы", "Баявая машына" і "Лыжка для салдата": у Мінску 22 чэрвеня пакажуць анімацыйныя фільмы пра ВАВ

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім кінатэатры "Піянер" 22 чэрвеня пакажуць чатыры анімацыйныя фільмы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", прысвечаныя подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кінастудыі Алена Астаповіч.

"Вельмі важна захоўваць памяць пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра тых герояў, якія змагаліся за Радзіму. Падрастаючае пакаленне павінна разумець увесь жах вайны і не дапускаць яе паўтарэння. Гэтыя мультфільмы не проста адлюстроўваюць страшнае мінулае, яны паказваюць мужнасць, гераізм, сілу духу нашых людзей, важнасць веры і надзеі, сілу кахання. Таму для нас каштоўна праводзіць такія мерапрыемствы і паказваць гісторыю праз беларускую анімацыю", - расказала Алена Астаповіч.

Гледачы змогуць убачыць адразу чатыры мультфільмы. Сярод іх "263 ночы" - міжнародны праект Беларусі, Расіі і Ізраіля, заснаваны на рэальнай гісторыі групы з 26 яўрэяў, якія спрабавалі выжыць у выкапаным імі склепе ў страшныя гады фашысцкай акупацыі і стварэння гета. Рэжысёр мультфільма - Ірына Тарасава, аўтар сцэнарыя - Канстанцін Андрушачкін, мастак-пастаноўшчык - Ганна Емяльянава, кампазітар - Юрый Павалоцкі, гукарэжысёр - Віктар Морс. У ролі расказчыка за кадрам - народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў.

Гісторыя "Лыжка для салдата" расказвае пра шлях лыжкі, перададзенай маці свайму сыну, салдату, які ў адным з баёў страціў яе. Рэжысёрам стужкі выступіла Ірына Тарасава.

Публіцы прадэманструюць і карціну "Баявая машына" - пра подзвіг танкіста, які адзін вёў бой, уварваўшыся на танку Т-34 у тыл ворага ў Мінску. Рэжысёр - Наталля Касцючэнка.

Анімацыйны фільм "Цацка" рэжысёра Рыты Шаграй у вобразнай форме раскажа дарослым і дзецям пра вайну і пакажа падзеі вачамі цацкі, якая праходзіць праз выпрабаванні разам са сваім маленькім гаспадаром.

Пачатак паказу ў 10.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі