Стужка навiн
23
.12.25
16:03
Прэзідэнт
Кадры, графік, бюджэт-2026. Адбыўся даклад Крутога Прэзідэнту Беларусі
Асноўнай тэмай даклада кіраўніку дзяржавы сталі кадравыя пытанні. Абмяркоўваўся таксама графік работы Прэзідэнта на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву. Графік, як было адзначана, напружаны і па запатрабаванні Аляксандра Лукашэнкі павінен быць максімальна вывераным.
15:50
Эканоміка
Беларуска-расійская змешаная камісія вызначыла прыярытэты развіцця рыбнай гаспадаркі
З беларускага боку сесію ўзначаліў намеснік начальніка Дзяржаўнай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі
Юрый Коўшык, расійскую дэлегацыю прадстаўляў намеснік кіраўніка
Расрыбалоўства Андрэй Якаўлеў.
15:22
Грамадства
Больш за 57 тыс. укладаў "сямейны капітал" адкрыта ў Беларусі за пяць гадоў
У Мінпрацы адзначылі, што праграма сямейнага капіталу прадаўжае
заставацца самай эфектыўнай мерай стымулявання шматдзетнасці і дазваляе
ўтрымліваць колькасць шматдзетных сем'яў на ўзроўні 120 тыс. штогод.
14:47
Прэзідэнт
Лукашэнка даручыў генпракурору не выпускаць з-пад увагі рэалізацыю ў Беларусі сапраўдных правоў чалавека
"Органы пракуратуры прызначаны для кантролю за аднастайным і дакладным
выкананнем законаў у нашай краіне. Гэта трэба бачыць. Мы крыху зацягалі
тэзіс аб правах чалавека. Не мы ў гэтым вінаватыя. Але сапраўдныя правы
чалавека… Вы павінны кантраляваць, каб гэта ўсё ажыццяўлялася ў
Беларусі. Права на працу, заработную плату. Права на справядлівасць
кожны чалавек мае ў нас", - даручыў Прэзідэнт.
14:38
Эканоміка
Рост ВРП Гомельскай вобласці ў 2026 годзе плануецца амаль на 3 працэнты
На пасяджэнні разгледзелі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага
развіцця вобласці, праект бюджэту на 2026 год. "(Гэта. - Заўвага БЕЛТА)
ключавыя дакументы, якія, па сутнасці, задаюць пункты росту для ўсёй
рэгіянальнай палітыкі на бліжэйшы год. Гэта не проста планавыя
дакументы, а праграма канкрэтных дзеянняў і адказнасці", - зрабіў акцэнт
кіраўнік рэгіёна.
14:25
Грамадства
Ствараць лабараторыі і ўнікальны кантэнт. Пярцоў аб ролі маладых журналістаў у эпоху сацсетак
"Рэкамендацыйныя алгарытмы сацсетак, трэнды, мемы для вас - гэта
арганіка вашага жыцця. Вы ў гэтым існуеце, вы гэта лайкаеце, вы гэта
гартаеце, вам гэта падкідваюць сацыяльныя сеткі. Вы на натуральным
узроўні можаце селекціраваць дрэннае ад добрага, цікавае ад нецікавага і
нават можаце стаць настаўнікамі для тых, хто старэйшы", - звярнуўся ён
да маладых журналістаў.
14:00
Прэзідэнт
"Мы павінны ім прад'явіць рахунак". Лукашэнка пра адказных за генацыд беларускага народа
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што органы пракуратуры вельмі сур'ёзна займаюцца пытаннямі расследавання фактаў генацыду беларускага народа.
13:46
Прэзідэнт
"Для гэтага ёсць выбары". Лукашэнка патрабуе выключыць намеры ў плане "рэвалюцыйнай" барацьбы
"Трэба ісці на выбары і вырашаць гэтыя праблемы. Вось тут у Беларусі ёсць усё. Тым больш што цяперашні Прэзідэнт, як я часта гавару, не трымаецца пасінелымі пальцамі за ўладу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
13:33
Прэзідэнт
Лукашэнка: калі не стрымліваць карупцыю - прыйдзем да вайны
"Вам тут з Канстанцінам Фёдаравічам (Канстанцін Бычак, назначаны ў гэты ж дзень старшынёй Следчага камітэта. - Заўвага БЕЛТА) давядзецца працаваць разам. Вельмі сур'ёзна", - падкрэсліў беларускі лідар.
13:20
Прэзідэнт
Лукашэнка: пракуратура павінна быць сапраўдным штабам, і не толькі ў барацьбе з карупцыяй
"Пракуратура, не закранаючы тут пералік тваіх задач, пра якія мне фармальна тут напісалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта (я гэта і сам ведаю), павінна быць сапраўдным штабам. І не толькі па барацьбе з карупцыяй", - сказаў Прэзідэнт.
13:03
Грамадства
Пераменная воблачнасць, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 24 снежня
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў марозу, на паўднёвым
захадзе - ад мінус 7 да мінус 9. Днём складзе 4-10 градусаў ніжэй за
нуль.
13:02
Прэзідэнт
Старшынёй Следчага камітэта Беларусі назначаны Канстанцін Бычак
Да гэтага часу Канстанцін Бычак працаваў начальнікам Следчага ўпраўлення КДБ.
12:59
Грамадства
Вальфовіч: удзел у акцыі "Нашы дзеці" дапамагае нам стаць дабрэйшымі
Аляксандр Вальфовіч разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага сакратарыята
Савета бяспекі павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і падарыў ім
абсталяванне для навучання і рэабілітацыі, бытавую тэхніку і салодкія
падарункі.
12:57
Прэзідэнт
Лукашэнка назначыў новага генпракурора. Ведамства ўзначаліў Дзмітрый Гара
Вакансія на пасадзе генеральнага пракурора ўтварылася пасля таго, як 19 снежня бягучага года на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу Андрэй Швед, які ўзначальваў органы пракуратуры, быў выбраны старшынёй Вярхоўнага Суда.
