Стужка навiн
12
.12.24
15:32
Грамадства
Краіны СНД будуць супрацоўнічаць у развіцці грамадзянскага суднабудавання
Асноўная мэта пагаднення - садзейнічанне развіццю грамадзянскага
суднабудавання дзяржаў Садружнасці з улікам прыярытэтных напрамкаў
мадэрнізацыі эканомікі і нацыянальных стратэгічных галіновых праграм у
інтарэсах павелічэння долі вытворцаў грамадзянскага суднабудавання
дзяржаў СНД на сусветным рынку.
15:27
Грамадства
Маразы, парывісты вецер, з нядзелі - пацяпленне. Сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
"У гэтым годзе
першая дэкада снежня аказалася на 1,9 градуса вышэйшай за кліматычную
норму і склала ў сярэднім па Беларусі 0,2 цяпла. Пры гэтым дадатная
анамалія тэмпературы паветра адзначалася па ўсёй тэрыторыі краіны. Але
ўжо сёння рэспубліку будзе перасякаць халодны атмасферны фронт, які
адкрые шлях арктычным паветраным масам", - расказалі ў Белгідрамеце.
15:21
Эканоміка
Прамкааперацыя, рынкі газу і нафты. У ЕЭК расказалі аб парадку Еўразійскага міжурадавага савета 13 снежня
Да пасяджэння падрыхтаваны праект змяненняў у палажэнне аб адборы
сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці і аказанні
фінансавага садзейнічання пры іх рэалізацыі дзяржавамі - членамі
Еўразійскага эканамічнага саюза.
14:58
Палітыка
Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 30 мая 2025 года ў Душанбэ
Такая інфармацыя агучана сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў
Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Маскве. Парадак дня сустрэчы ўключаў 10
пунктаў. Кіраўнікі ўрадаў абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах
эканамічнага ўзаемадзеяння ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
14:51
Грамадства
Начальнік Генштаба раскрыў дэталі новай задумы абароны Беларусі
Паводле слоў Паўла Муравейкі, гэта задума - сістэмны дакумент, які
з'яўляецца фундаментам стратэгічнага планавання абароны. У ім
прадстаўлены пяць асноўных напрамкаў.
14:41
Спорт
Беларусы выйгралі сем медалёў этапу Сусветнай серыі па параплаванні
Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы Егіпта Каіры, у актыве нашай каманды
пяць залатых і два сярэбраныя медалі. Трохразовай пераможцай турніру
стала Хрысціна Ешчык, якая першынствавала на дыстанцыях 50 і 100 м
вольным стылем, а таксама на стаметроўцы брасам.
14:31
Грамадства
Ці плануе Беларусь павялічыць расходы на абарону? Вось што гавораць у Генштабе
"Мы падыдзем да гэтага пытання (наколькі зменяцца расходы на абарону) пасля таго, як ажыццявім планаванне. Гэта значыць, калі будзе распрацаваны план абароны і з'явяцца тыя элементы, якія неабходна зрабіць, той аб'ём матэрыяльных рэсурсаў, які неабходны для іх рэалізацыі, і адпаведныя сумы", - сказаў Павел Муравейка.
14:20
Прэзідэнт
Якое дадатковае даручэнне наконт "Арэшніка" даў Лукашэнка? Удакладнілі ў Генштабе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць размяшчэнне на тэрыторыі краіны расійскага ракетнага комплексу "Арэшнік" і правільна спланаваць яго прымяненне. Аб гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка па выніках пасяджэння Савета бяспекі.
14:13
Грамадства
Тэхналагічны суверэнітэт і ўстараненне бар'ераў у гандлі: Галоўчанка назваў прыярытэты для СНД
Для пяці краін - Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана -
ужо ўступіла ў сілу пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі.
"Спадзяёмся на больш хуткае завяршэнне ратыфікацыйных працэдур
Казахстанам і Узбекістанам, пасля чаго прадоўжым работу па далейшай
лібералізацыі ўзаемнага гандлю паслугамі", - дадаў кіраўнік беларускага
ўрада.
14:12
Спорт
Машэнскі перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Старшыня БФВ падзякаваў дэлегатам канферэнцыі за аказаны давер і выказаў
упэўненасць у тым, што ў наступным алімпійскім цыкле Беларуская
федэрацыя веславання, Мінспорту і Нацыянальны алімпійскі камітэт
прадоўжаць сумесную плённую работу па развіцці акадэмічнага веславання і
заваяванні медалёў на буйнейшых міжнародных форумах.
14:12
Прэзідэнт
Лукашэнка зацвердзіў задуму абароны Беларусі на наступную пяцігодку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі зацвердзіў задуму абароны Беларусі на наступную пяцігодку (2026-2030 гады).
14:03
Грамадства
У МЗС выказаліся аб чаканнях беларускага боку ад работы новага ўрада Літвы
Прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што ў беларусаў абсалютна
нармальныя адносіны з самімі літоўцамі: "Яны ездзяць да нас, мы ездзім
да іх, людзі гандлююць, узаемадзейнічаюць, заводзяць сем'і і хочуць
нармальна жыць далей".
13:32
Спорт
Куляшова стала паўфіналісткай ЧС на кароткай вадзе на стаметроўцы комплексам
У другім папярэднім заплыве з чатырох Настасся заняла шостае месца з
рэзультатам 59,82 сек - гэты час дазволіў беларусцы замкнуць лік
шаснаццаці лепшых спартсменак, якія прадоўжаць выступленні ў вячэрніх
паўфіналах.
13:24
Эканоміка
У Мінэканомікі растлумачылі прававыя механізмы папярэджання банкруцтва
"Паквартальная дынаміка ацэнкі ступені рызыкі надыходу банкруцтва
дзяржаўных арганізацый паказвае ўстойлівы трэнд на зніжэнне колькасці
арганізацый, якія патрабуюць фінансавага аздараўлення", - адзначыла Зоя
Гайдучэнка.
12:59
Грамадства
Сергяенка адзначыў ролю Саюзнай дзяржавы ў захаванні памяці аб Вялікай Перамозе
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, першы
намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар
Сергяенка 12 снежня ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу адзначыў ролю
Саюзнай дзяржавы ў захаванні памяці аб Вялікай Перамозе.