Стужка навiн
18
.12.24
14:43
Грамадства
Карпенка: больш за 70 міжнародных наглядальнікаў ужо акрэдытаваны на выбарах Прэзідэнта Беларусі
"Ужо больш за 70 чалавек акрэдытаваны. Пачала паступаць інфармацыя ад
нашых замежных калег, не толькі з краін СНД, але і ад кіраўнікоў
выбарчых органаў, з якімі мы ўзаемадзейнічаем у рамках Сусветнай
асацыяцыі выбарчых органаў", - сказаў Ігар Карпенка.
14:28
Грамадства
Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі запланавана на 23 снежня
Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
запланавана на 23 снежня, паведаміў журналістам старшыня Цэнтральнай
выбарчай камісіі Ігар Карпенка.
14:24
Прэзідэнт
Лукашэнка прыляцеў з рабочым візітам у ААЭ
Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта, у Аляксандра Лукашэнкі
запланаваны шэраг сустрэч і перагавораў. У ходзе іх правядзення асноўная
ўвага будзе ўдзелена прадаўжэнню і развіццю супрацоўніцтва ў
гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія
ўяўляюць узаемны інтарэс.
13:54
Грамадства
"Гэта пакажа, напэўна, 2025 год". Азараў аб дасягненні Расіяй стратэгічных поспехаў у СВА
"Давайце глядзець на рэаліі. Кожны дзень яны (УСУ. - Заўвага БЕЛТА)
контратакуюць. Значыць, яны маюць дастатковы жывы рэзерв, бо
контратакуюць людзі. Значыць, людзі ў іх ёсць. Узбраенне ў іх ёсць", -
сказаў Мікалай Азараў.
13:46
Грамадства
Лебедзеў: у маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі будуць удзельнічаць каля 200 наглядальнікаў ад СНД
"Усе краіны Садружнасці пацвердзілі сваю згоду вылучыць кандыдатаў у
склад місіі СНД. На жаль, за выключэннем Украіны і Малдовы. Астатнія
пацвердзілі", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.
13:37
Эканоміка
МТЗ за 10 месяцаў сэканоміў каля $1,5 млн дзякуючы энергазберажэнню
"Па выніках 10 месяцаў МТЗ перавыканаў даведзенае заданне па
энергазберажэнні. Пры запланаваным мэтавым паказчыку "мінус 6 працэнтаў"
прадпрыемства выйшла на "мінус 7,4 працэнта", - расказаў начальнік
газатэхнічнага аддзела ўпраўлення галоўнага энергетыка Андрэй Барысевіч.
13:15
Спорт
Сталі вядомы ўсе паўфінальныя пары хакейнай Лігі чэмпіёнаў
Усяго ўдзел у дзясятым сезоне хакейнай Лігі чэмпіёнаў прынялі 24 каманды
з 12 краін: Швецыі, Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі,
Венгрыі, Вялікабрытаніі, Францыі, Нарвегіі, Даніі і Польшчы.
13:07
Прэзідэнт
Візіт Лукашэнкі ў Аман. Як гэта было і што ў актыве?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочы візіт у Аман.
Гэта ўжо другі візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў гэту
блізкаўсходнюю краіну.
12:49
Грамадства
Місія наглядальнікаў ад СНД пачала работу на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Генеральны сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах
Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў атрымаў пасведчанне міжнароднага
наглядальніка нумар адзін.
12:45
Грамадства
Захарава: РФ лічыць неабходным падключэнне Беларусі да перагавораў па ўрэгуляванні ва Украіне
"Мы высока цэнім і падтрымліваем мірныя намаганні Мінска, лічым важным і
неабходным падключэнне нашага бліжэйшага саюзніка да магчымых
перагавораў, перагаворных працэсаў, якія будуць праходзіць з удзелам
Расіі", - заявіла дыпламат.
12:29
У свеце
Расія ўзніме пытанне аб тэракце супраць Кірылава на пасяджэнні СБ ААН 20 снежня
Пастаяннае прадстаўніцтва Расіі пры ААН узніме пытанне аб тэракце ў
адносінах да начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай
абароны (РХБА) Узброеных сіл РФ Ігара Кірылава на запытаным Масквой
пасяджэнні Савета Бяспекі 20 снежня.
12:18
Грамадства
Сацапытанне: большасць беларусаў сочаць за грамадска-палітычным парадкам дня
Так, паводле апытання, 66,8 працэнта рэспандэнтаў пастаянна сочаць за
грамадска-палітычным парадкам дня і стараюцца быць у курсе падзей. 23,4
працэнта - перыядычна, 9,8 працэнта - не цікавяцца наогул.
11:46
Эканоміка
Больш вырабілі і экспартавалі. Адразу два рэкорды ўстанавілі ў ААТ "Крычаўцэментнашыфер"
Так, да сярэдзіны снежня бягучага года на ААТ "Крычаўцэменташыфер"
выпусцілі больш за 1,614 млн т прадукцыі, устанавіўшы абсалютны рэкорд
гадавога выпуску з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па
вытворчасці цэменту "сухім спосабам".
11:34
Прэзідэнт
Лукашэнка з Амана накіраваўся з рабочым візітам у ААЭ
У праграме візіту - шэраг сустрэч і перагавораў. У ходзе іх правядзення
асноўная ўвага будзе ўдзелена прадаўжэнню і развіццю супрацоўніцтва ў
гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія
ўяўляюць узаемную цікавасць.
11:10
Прэзідэнт
Работа Лукашэнкі ў Амане прадаўжаецца. Прэзідэнт сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра
Работа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Амане прадаўжаецца. У
Маскаце ён сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра па справах Савета
міністраў Султаната Аман Саідам Фахадам бен Махмудам Аль Саідам. Гэта
другая асоба ў дзяржаве.