Стужка навiн
18
.11.25
15:38
Эканоміка
Беларусь і Растоўская вобласць падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2026-2028 гады
Пратакол ад Беларусі падпісаў першы намеснік старшыні Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валяваты, ад урада Растоўскай
вобласці - губернатар Юрый Слюсар.
15:13
Грамадства
Крупко: праграма па развіцці Палесся павінна забяспечыць рост дастатку кожнага чалавека
"У цэлым прынятая праграма для Палескага рэгіёна, у якую ўвайшлі і пяць раёнаў Гомельскай вобласці (а таксама чатыры Брэсцкай. - Заўвага БЕЛТА), у першую чаргу накіравана на чалавека. Яна комплексна складаецца з дзвюх частак", - сказаў Іван Крупко.
15:12
Эканоміка
"Чарговы рывок у развіцці ШАС". На пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў падпісаны шэраг дакументаў
"Па выніках прыняты такія дакументы, як дарожная карта па развіцці
супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ШАС у галіне сацыяльнага развіцця на
2026-2028 гады, план рэалізацыі канцэпцыі ўзаемадзеяння чыгуначных
адміністрацый дзяржаў ШАС і іншыя", - сказаў намеснік генеральнага
сакратара ШАС.
15:07
Культура
Ад перапіскі Стафана Баторыя да франтавых трохкутнікаў. Пра пісьмы ХVI-XX стагоддзяў раскажа выстава ў Гродне
Экспазіцыя азнаёміць з узорамі перапіскі ХVI-ХХ стагоддзяў, калі адзіным
сродкам сувязі ў большасці людзей былі пісьмы, якія адпраўлялі і
атрымлівалі па пошце.
14:59
Эканоміка
Прадпрыемствы Беларусі і Валагодскай вобласці заключылі новыя кантракты ў харчовай і лесагаспадарчай сферах
Візіт стаў лагічным працягам дамоўленасцей, дасягнутых на Днях
Валагодскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь у жніўні бягучага года. У
ходзе бізнес-місіі адбыўся круглы стол "Як прэзентаваць сябе на
сусветным рынку".
14:30
У свеце
Літоўскі палітык: вялікая верагоднасць адкрыцця пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю да 30 лістапада
Заява прагучала ў час пасяджэння камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы,
прысвечанага сітуацыі з грузавікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі
14:01
Грамадства
Русы аб праграме развіцця Прыпяцкага Палесся: я гатовы галаву закласці, усё падлічана дзясяткі разоў
Усе паказчыкі, прадугледжаныя праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся, дэталёва правераныя, рэалістычныя і ўлічваюць рэальны стан спраў. Аб гэтым заявіў Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы.
13:46
Палітыка
Плацежная сістэма, харчовая бяспека, прамыя авіярэйсы. Што Беларусь прапануе партнёрам па ШАС
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета
кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц Шанхайскай арганізацыі
супрацоўніцтва 18 лістапада ў Маскве на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра
"Расія" назваў ініцыятывы, якія Беларусь прапануе рэалізаваць у рамках
ШАС.
13:09
Эканоміка
Мішусцін: доля ШАС у сусветным валавым унутраным прадукце дасягнула трэці
"У мінулым годзе сумарны экспарт нашых дзяржаў склаў каля пятай часткі
сусветнага паказчыка. Доля ўдзельнікаў ШАС у глабальным валавым
унутраным прадукце дасягнула трэці", - сказаў Міхаіл Мішусцін.
13:08
Эканоміка
Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні аб'ёмаў знешняга гандлю з Растоўскай вобласцю
Юрый Валяваты адзначыў, што каштоўнасць беларуска-расійскага
стратэгічнага партнёрства ў эпоху глабальных выклікаў набывае асаблівае
значэнне.
13:07
Грамадства
Па паўночным захадзе - ападкі, днём - да +5°С. Сіноптыкі расказалі аб надвор'і 19 лістапада
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў.
Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог
магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9
м/с.
12:44
Спорт
Беларус Гралько стаў прызёрам Дэфлімпійскіх гульняў у скачках у вышыню
Нашу краіну ў Японіі прадстаўляюць 24 атлеты ў трох відах спорту: лёгкай
атлетыцы, плаванні і барацьбе. Удзел у Гульнях прымаюць каля 3 тысяч
чалавек больш як з 70 краін.
12:40
Палітыка
Беларусь і Туркменістан абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў тэлефонную
размову з намеснікам старшыні Кабінета Міністраў - міністрам замежных
спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым.
12:23
Грамадства
ДПК: больш за 500 легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу
Самы загружаны маршрут для фур на ўезд у Еўрасаюз праходзіць праз
польскі пагранічны пераход "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы"), дзе ў чарзе
знаходзіцца 325 велікагрузаў.
12:06
Грамадства
Беларускія і літоўскія пагранічнікі абмяркоўваюць барацьбу з незаконнай міграцыяй і кантрабандай
"Бакі абмяркоўваюць цяперашнюю абстаноўку на беларуска-літоўскім участку
граніцы, а таксама шляхі процідзеяння незаконнай міграцыі і барацьбы з
кантрабандай па-за пунктамі пропуску", - адзначылі ў беларускім
пагранічным ведамстве.-0-
