Стужка навiн
18
.11.25
16:48
Грамадства
"Сапраўдны паляшук" Русы расказаў, як парушыў стыль работы на нарадзе ў Прэзідэнта
"Я, магчыма, парушыў стыль работы на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Улічваючы такую яго прыродную сціпласць, ён заўсёды просіць: вы мне гаварыце, дзе дрэнна, а што добра - гэта і так добра. І часам мы не даводзім вынік той работы, якая зроблена кіраўніком дзяржавы, - велазірнай", - растлумачыў сваю пазіцыю Міхаіл Русы.
16:32
Палітыка
Беларусь на пляцоўцы ПА АБСЕ: павага да годнасці чалавека немагчыма без павагі да суверэнітэту дзяржавы
Паводле слоў прадстаўніка Беларусі, немагчыма гаварыць аб годнасці
чалавека ў Еўропе, калі мільёны еўрапейцаў пакутуюць ад наступстваў
уведзеных іх краінамі ў адносінах да іншых дзяржаў эканамічных санкцый.
16:14
Грамадства
Эксперт: хочаш працаваць за мяжой і карыстацца дабротамі ўнутры краіны - пацвердзі ўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў
Дзе б чалавек ні працаваў, яго абавязак - падтрымліваць
дзяржаву, якая дала яму магчымасці і абарону. Унесці сваю долю ў
агульную справу - значыць пацвердзіць сваю прыналежнасць да краіны.
16:12
Эканоміка
Беларусь і ААЭ маюць намер пашырыць магчымасці для бізнесу
Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі ўмацаванне эканамічных сувязей і
стварэнне эфектыўных умоў для суправаджэння знешняй эканамічнай
дзейнасці паміж краінамі.
15:52
Спорт
"МІНСК" узяў рэванш у ніжагародцаў у Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ
Пасля ўчарашняга выязнога паражэння сёння мінчане згулялі значна мацней і
змаглі атрымаць перамогу з рэзультатам 74:61. Лепшым у складзе
пераможцаў стаў Віталь Дучко, у актыве якога 20 ачкоў.
15:38
Эканоміка
Беларусь і Растоўская вобласць падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2026-2028 гады
Пратакол ад Беларусі падпісаў першы намеснік старшыні Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валяваты, ад урада Растоўскай
вобласці - губернатар Юрый Слюсар.
15:13
Грамадства
Крупко: праграма па развіцці Палесся павінна забяспечыць рост дастатку кожнага чалавека
"У цэлым прынятая праграма для Палескага рэгіёна, у якую ўвайшлі і пяць раёнаў Гомельскай вобласці (а таксама чатыры Брэсцкай. - Заўвага БЕЛТА), у першую чаргу накіравана на чалавека. Яна комплексна складаецца з дзвюх частак", - сказаў Іван Крупко.
15:12
Эканоміка
"Чарговы рывок у развіцці ШАС". На пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў падпісаны шэраг дакументаў
"Па выніках прыняты такія дакументы, як дарожная карта па развіцці
супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ШАС у галіне сацыяльнага развіцця на
2026-2028 гады, план рэалізацыі канцэпцыі ўзаемадзеяння чыгуначных
адміністрацый дзяржаў ШАС і іншыя", - сказаў намеснік генеральнага
сакратара ШАС.
15:07
Культура
Ад перапіскі Стафана Баторыя да франтавых трохкутнікаў. Пра пісьмы ХVI-XX стагоддзяў раскажа выстава ў Гродне
Экспазіцыя азнаёміць з узорамі перапіскі ХVI-ХХ стагоддзяў, калі адзіным
сродкам сувязі ў большасці людзей былі пісьмы, якія адпраўлялі і
атрымлівалі па пошце.
14:59
Эканоміка
Прадпрыемствы Беларусі і Валагодскай вобласці заключылі новыя кантракты ў харчовай і лесагаспадарчай сферах
Візіт стаў лагічным працягам дамоўленасцей, дасягнутых на Днях
Валагодскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь у жніўні бягучага года. У
ходзе бізнес-місіі адбыўся круглы стол "Як прэзентаваць сябе на
сусветным рынку".
14:30
У свеце
Літоўскі палітык: вялікая верагоднасць адкрыцця пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю да 30 лістапада
Заява прагучала ў час пасяджэння камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы,
прысвечанага сітуацыі з грузавікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі
14:01
Грамадства
Русы аб праграме развіцця Прыпяцкага Палесся: я гатовы галаву закласці, усё падлічана дзясяткі разоў
Усе паказчыкі, прадугледжаныя праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся, дэталёва правераныя, рэалістычныя і ўлічваюць рэальны стан спраў. Аб гэтым заявіў Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы.
13:46
Палітыка
Плацежная сістэма, харчовая бяспека, прамыя авіярэйсы. Што Беларусь прапануе партнёрам па ШАС
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета
кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц Шанхайскай арганізацыі
супрацоўніцтва 18 лістапада ў Маскве на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра
"Расія" назваў ініцыятывы, якія Беларусь прапануе рэалізаваць у рамках
ШАС.
13:09
Эканоміка
Мішусцін: доля ШАС у сусветным валавым унутраным прадукце дасягнула трэці
"У мінулым годзе сумарны экспарт нашых дзяржаў склаў каля пятай часткі
сусветнага паказчыка. Доля ўдзельнікаў ШАС у глабальным валавым
унутраным прадукце дасягнула трэці", - сказаў Міхаіл Мішусцін.
