Сцяг Чацвер, 22 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2025, 17:17

Якія беларускія тавары запатрабаваны ў Манголіі, расказалі ў БелГПП

Фота БелГПП
Фота БелГПП
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія беларускія тавары запатрабаваны ў Манголіі, расказалі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

БелГПП арганізавала чарговае мерапрыемства з цыкла сустрэч беларускага бізнесу з кіраўнікамі замежных дыпмісій у Беларусі. На гэты раз госцем палаты быў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Беларусі Батсух Баярсайхан.

Адбыўся абмен думкамі аб транспартна-лагістычных аспектах паміж краінамі, умовах заключэння і аплаты здзелак, перспектывах аказання мангольскім спецыялістам адукацыйных і навучальных паслуг.

Пасол пацвердзіў запатрабаванасць у Манголіі тавараў беларускай харчовай, аграпрамысловай, будаўнічай, машынабудаўнічай галін і высока ацаніў ях якасць.

Манголія ж гатова прапанаваць Беларусі прадукцыю жывёлагадоўлі, якасную сыравіну для тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі