Стужка навiн
17
.11.25
16:22
Эканоміка
Які нацыянальны прагрэс Беларусі ў дасягненні МУР? Белстат даў ацэнку
Цяпер у нацыянальным пераліку - 245 паказчыкаў па дасягненні МУР, з іх
адпавядаюць глабальным 172, што сведчыць аб вельмі высокім узроўні
гарманізацыі нацыянальнага і глабальнага пералікаў. Паказчык даступнасці
даных дасягнуў 95 працэнтаў, па 10 МУР адзначаецца стапрацэнтная
даступнасць даных.
15:45
Палітыка
Беларусь і ААЭ разглядаюць магчымасці аздараўлення і рэабілітацыі грамадзян Эміратаў у беларускіх установах
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх
Эміратах Ігар Белы 17 лістапада сустрэўся з намеснікам міністра
замежных спраў ААЭ па пытаннях аховы здароўя і прыродазнаўчых навук
Махай Тайсір Баракат.
15:35
Грамадства
Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Маскве
Прэм'ер-міністр 18 лістапада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ШАС.
15:29
У свеце
"Гэта рухаючая сіла нашай эканомікі". Жыхары Польшчы радуюцца адкрыццю граніцы, а што літоўцы?
Тым часам у суседняй Літве пануюць сумныя настроі. Улады перакрылі
граніцу з Беларуссю, элементарна не зрабіўшы папярэдне падлік
наступстваў. З-за дзеянняў Вільнюса на беларускім баку затрымалася больш
за тысячу фур.
15:29
Эканоміка
Губернатар Растоўскай вобласці назваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Беларуссю
Беларусь і Растоўская вобласць будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Аб гэтым пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам журналістам заявіў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар.
15:08
Спорт
Польскія рэферы рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Грэцыі
Судзейскую брыгаду ўзначаліць 33-гадовы рэферы ФІФА Даміян Сільвестжак.
Яго асістэнтамі будуць Павел Сакальніцкі і Адам Карасевіч, чацвёрты
арбітр - Пётр Ласік.
14:52
Грамадства
Белгідрамет: на гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі будзе мець нестабільны характар
"На бягучым тыдні ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць мець нестабільны
характар. Так, лістапад у другой палавіне свайго праўлення будзе вагацца
ад слабага мінуса да слабага плюса, акунаючы беларусаў то ў зімовую
казку, то зноў адкрываючы сезон асенніх дажджоў", - расказалі ў Белгідрамеце.
14:50
Грамадства
Тыдзень філасофіі праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук 17-21 лістапада
IX Міжнародная навуковая канферэнцыя "Інтэлектуальная культура Беларусі ў
глабальных і рэгіянальных кантэкстах", а таксама работа секцый і
круглых сталоў завершыцца 21 лістапада.
14:13
Грамадства
Уезду ў ЕС пасля выхадных чакаюць больш за 2,8 тыс. транспартных сродкаў
Кантралюючыя службы латвійскага пункта пропуску "Патэрніекі"
("Грыгароўшчына") за выхадныя прынялі на сваю тэрыторыю 35 працэнтаў
велікагрузаў ад нормы. Уезду ў Латвію чакаюць 50 грузавых аўто.
13:43
У свеце
Кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што трэба разгледзець магчымасць адкрыць граніцу з Беларуссю да 30 лістапада
29 кастрычніка літоўскі ўрад прыняў рашэнне да 30 лістапада закрыць
кантрольна-прапускныя пункты на літоўска-беларускай граніцы. Рух праз
пункт пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") поўнасцю закрыты, а праз
пункт пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") могуць праязджаць толькі
асобы, для якіх зроблены выключэнні.
13:28
Эканоміка
Пастаўкі тэхнікі, кааперацыя ў прамысловасці і АПК. Як плануюць развіваць супрацоўніцтва Беларусь і Растоўская вобласць
Як адзначыў Юрый Шулейка, супрацоўніцтва з Растоўскай вобласцю актыўна
развіваецца. Беларусь разлічвае на далейшае ўмацаванне ўзаемавыгадных
адносін, на рэалізацыю доўгатэрміновых праграм узаемадзеяння. У ліку
прыярытэтных сфер - машынабудаванне, абмен вопытам у сельскай гаспадарцы
і інш.
13:21
Культура
Зборнікі вершаў Янкі Купалы перададзены Ханойскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту
У ВНУ адбылося святкаванне 70-годдзя заснавання факультэта рускай мовы і літаратуры Інстытута замежных моў.
13:09
У свеце
У парламенце Літвы абвінавацілі прэм'ера ў сітуацыі з грузавікамі, што засталіся на граніцы
Чмілітэ-Нільсэн падкрэсліла, што ўрад павінен быў загадзя
папярэдзіць аб сваіх планах адносна закрыцця граніцы. "Перш чым прымаць
такія дзеянні, адказны ўрад павінен быў зрабіць вельмі простыя і
канкрэтныя падрыхтоўчыя крокі. Іх проста не было зроблена", - дадала
яна.
12:54
Эканоміка
ЕАБР: інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар
Знізіліся тэмпы росту цэн на нехарчовыя тавары - да 2,5 працэнта ў
кастрычніку да аналагічнага месяца мінулага года пасля 2,9 працэнта ў
верасні, і ў сектары паслуг - да 7,6 працэнта пасля 7,9 працэнта
адпаведна. Інфляцыя на харчовыя тавары захавалася на ўзроўні 9,8
працэнта.
12:44
Прэзідэнт
Лукашэнка: жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй
"Літоўцы вішчаць, верашчаць цяпер: адкрыйце граніцу. Мы яе не закрывалі. І мы ніколі дрэнна ні да палякаў, ні да літоўцаў, ні да латышоў не ставіліся. Гэта нашы суседзі, куды дзявацца? Так, яны сёння кіруюцца звонку", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
