Стужка навiн
19
.12.25
14:46
Прэзідэнт
Лукашэнка: асноўная ўвага ў пяцігодцы будзе ўдзелена развіццю раёнаў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі будзе захавана ініцыятыва
"Адзін раён - адзін праект". "Там, дзе ёсць неабходнасць, мы будзем
ствараць нейкія прадпрыемствы. Будзем гэты напрамак узмацняць", - дадаў
ён.
14:35
Грамадства
Аляксей Кушнарэнка выбраны членам Прэзідыума УНС
Вакансія ў Прэзідыуме ўзнікла вясной бягучага года пасля кадравых
змяненняў ва ўрадзе - Канстанцін Бурак быў назначаны памочнікам
Прэзідэнта - інспектарам па Гродзенскай вобласці, у сувязі з чым страціў
статус дэлегата УНС і члена Прэзідыума.
14:31
Прэзідэнт
Можна будзе прайсціся ўздоўж акіяна. Лукашэнка расказаў аб праекце беларускага "горада ў горадзе" ў Амане
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што развіццю сферы турызму многія краіны
ўдзяляюць прыярытэтную ўвагу: будуюць гасцініцы, іншыя аб'екты
інфраструктуры. "Нескладаная вытворчасць, а грошы вялікія. Гэтым шляхам
ідзе сёння Аман", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
14:27
Прэзідэнт
Лукашэнка нагадаў аб лічбавай бяспецы ў тым ліку на асабістым прыкладзе
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што нядаўна, другі раз на працягу гэтага
года яго асабіста папярэдзіла контрразведка Расіі аб тым, што асобныя
тэлефоны людзей з акружэння Прэзідэнта - на кантролі ў ЗША.
14:22
Эканоміка
Зацверджана праграма сацэканамразвіцця Беларусі на 2026-2030 гады
Праграмай вызначана сем прыярытэтаў пяцігодкі. Першы прыярытэт -
нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва,
умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Другі - развіццё чалавечага
патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай
асобы. Трэці - стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця.
14:15
У свеце
"Яркае і змястоўнае выступленне". Пуцін расказаў, што глядзеў выступленне Лукашэнкі на УНС у прамым эфіры
"Я ўчора глядзеў у прамым эфіры выступленне Прэзідэнта Беларусі на
Усебеларускім сходзе. І павінен яго павіншаваць. Гэта было вельмі
эмацыянальнае, яркае і змястоўнае выступленне", - сказаў Уладзімір
Пуцін.
14:04
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Літвы весці дыялог на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў
На пасяджэнні УНС выступіў намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта Максім
Бутранец. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер як ніколі пагранічнікі
працуюць больш па прызначэнні, чым любыя іншыя сілавыя структуры.
13:58
Прэзідэнт
Лукашэнка ўнёс кандыдатуру Аляксея Кушнарэнкі для выбрання членам Прэзідыума УНС
Вакансія ў Прэзідыуме ўзнікла вясной бягучага года пасля кадравых
змяненняў ва ўрадзе - Канстанцін Бурак быў назначаны памочнікам
Прэзідэнта - інспектарам па Гродзенскай вобласці, у сувязі з чым страціў
статус дэлегата УНС і члена Прэзідыума.
13:44
Прэзідэнт
Лукашэнка: моладзь будзем падтрымліваць, але тых, хто хоча працаваць
"Будзем моладзь падтрымліваць. Хто хоча працаваць і зарабляць, - мы на
гэта ні грошай, ні часу не пашкадуем. Але тых (будзем падтрымліваць. -
Заўвага БЕЛТА), хто хоча працаваць", - заявіў беларускі лідар.
13:38
Прэзідэнт
"Думайце і не крыўдуйце потым на дзяржаву". Лукашэнка выказаўся пра размеркаванне спецыялістаў
"Думайце і не крыўдуйце потым на дзяржаву. Чаму вы пазбаўляеце мяне (ад імя дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА) права падрыхтаваць студэнтаў, спецыялістаў і накіраваць іх туды, куды мне гэта патрэбна?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.
13:34
Прэзідэнт
"Давайце будзем цяпер будаваць гэтыя самалёты". Лукашэнка выказаўся аб перспектывах авіябудавання
"Я настойваю на тым, што і новыя вытворчасці патрэбны. Калі нацыя хоча развівацца, трэба не проста паглыбляць вытворчасці там, дзе мы нешта ўмеем, але і ствараць новыя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
13:05
Прэзідэнт
Лукашэнка: "Арэшнік" больш як напалавіну беларускай вытворчасці
"Аказваецца, толькі ракета - складанае тэхнічнае збудаванне - гэта
расійская вытворчасць. Усё астатняе - беларускае", - падкрэсліў
Аляксандр Лукашэнка.
13:01
Прэзідэнт
Лукашэнка адказаў на чуткі аб лакацыі "Арэшніка" ў Беларусі
"Сёння прачытаў, што нашы ачумелыя там, за мяжой, заявілі, што недзе ў раёне Слуцка мы размясцілі "Арэшнік". Не хачу гаварыць дзе і не скажу. Але гэта поўная брахня. Ні ў якім Слуцку мы "Арэшнік" не размяшчалі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
13:00
Грамадства
У дзяржпраграмах улічваем кожны элемент. Пяткевіч аб асноўных аспектах у вырашэнні дэмаграфічнага пытання
На думку Наталлі Пяткевіч, вельмі важна частка Паслання Прэзідэнта, дзе
кіраўнік дзяржавы падкрэсліў ролю Усебеларускага народнага сходу ў
дзяржаўнай сістэме.
