Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што глядзеў напярэдадні выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе ў прамым эфіры. Аб гэтым ён расказаў на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі і прамой лініі ў сумешчаным фармаце "Вынікі года з Уладзімірам Пуціным", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўчора глядзеў у прамым эфіры выступленне Прэзідэнта Беларусі на Усебеларускім сходзе. І павінен яго павіншаваць. Гэта было вельмі эмацыянальнае, яркае і змястоўнае выступленне", - сказаў Уладзімір Пуцін.
"І хачу выказаць яму словы ўдзячнасці за ацэнку стану расійска-беларускіх адносін", - дадаў Прэзідэнт РФ.-0-