26 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы падвёў вынікі 30-годдзя саюзнага будаўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2 красавіка будзе адзначацца 30-годдзе Дагавора аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, які заклаў фундамент развіцця саюзнага будаўніцтва. "За гэтыя гады мы прайшлі вялікі шлях", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта, узаемны доступ да рынкаў даў магчымасць нарасціць аб'ём тавараабароту за мінулыя гады ў 8 разоў - з $6,5 млрд у 1996 годзе да амаль $55 млрд у 2025-м.
"У двухбаковым гандлі зменшыўся энергетычны складнік, выраслі ўзаемныя пастаўкі прадуктаў харчавання і спажывецкіх тавараў, апераджальнымі тэмпамі развіваецца гандаль паслугамі (транспартнымі, будаўнічымі, інфармацыйнымі), - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Сустрэчныя інвестыцыі даюць нашым эканомікам імпульсы для ўзаемазвязанага росту, а галоўнае, ствараюць новыя працоўныя месцы. Больш за 60 працэнтаў прыцягнутых Беларуссю сродкаў прыпадае на расійскіх інвестараў. Наша краіна таксама істотна нарасціла ўкладанні ў расійскую эканоміку".-0-
