Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2017, 09:00

Землетрасенне магнітудай амаль 7 балаў адбылося каля берагоў Турцыі і Грэцыі

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай каля 7 балаў адбылося каля берагоў Турцыі і Грэцыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Землетрасенне адбылося ноччу каля 1.30 па мясцовым часе ў Эгейскім моры. Паводле розных ацэнак, яго магутнасць складала ад 6,7 да 6,9 бала.

Паводле даных сейсмолагаў, эпіцэнтр знаходзіўся за 10 км ад курортнага горада Бодрум на паўднёвым захадзе Турцыі і за 16 км ад грэчаскага вострава Кос, які таксама папулярны ў турыстаў. Ачаг падземных штуршкоў залягаў на глыбіні 10 км.

Паведамляецца аб больш як 120 пацярпелых і двух загінулых на грэчаскім востраве Кос, а таксама аб шпіталізацыі некалькіх жыхароў турэцкага горада Мугла і каля 70 пацярпелых у горадзе Бодрум. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі