Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2018, 11:22

Зачыншчыкамі інцыдэнту ў школе Пермі сталі двое навучэнцаў

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Панажоўшчыну ў пермскай школе нумар 127 учынілі двое навуцэнцаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службе СУ СК Расіі па рэгіёне.

"Раніцай 15 студзеня 2018 года ў адной са школ Матавіліханскага раёна горада Пермі паміж двума школьнікамі адбылася бойка з прымяненнем халоднай зброі (нажоў), яе спрабавалі прадухіліць педагогі і школьнікі, якія знаходзіліся там. У выніку навучэнцам і педагогу нанесены нажавыя раненні. Цяпер на месцы здарэння пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка СУ СК Расіі па Пермскім краі Сяргея Сарапульцава працуе следчая група", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі СК, навучальны працэс у школе прыпынены, усе вучні і педагагічны склад эвакуіраваны. Пацярпелыя шпіталізаваны ў медыцынскія ўстановы, іх колькасць і стан здароўя ўдакладняецца. Падазроныя затрыманы, у бліжэйшы час яны будуць дапытаны.

У сувязі з інцыдэнтам узбуджана крымінальная справа па артыкуле КК РФ "Замах на забойства дзвюх і больш асоб".

Колькасць пацярпелых павялічылася да 13 чалавек, паведаміў намесніку кіраўніка СУ СК Расіі па рэгіёне Сяргей Сарапульцаў. "Усяго пацярпелых 13, уключаючы дзвюх асоб, паміж якімі адбылася панажоўшчына. Сярод пацярпелых настаўніца", - праінфармаваў ён.

Ва ўсіх школах Пермі ўзмоцняць меры бяспекі пасля інцыдэнту ў школе нумар 127.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі