Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2017, 19:32

Ураган "Марыя" ў Атлантыцы ўзмацніўся да трэцяй катэгорыі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураган "Марыя", які бушуе ў Атлантыцы, дасягнуў трэцяй катэгорыі па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нацыянальны цэнтр па назіранні за ўраганамі.

Эпіцэнтр урагану знаходзіцца за 95 км ад французскага вострава Марцініка, максімальная скорасць ветру складае 195 км/гадз. Эпіцэнтр "Марыі" перамяшчаецца са скорасцю 17 км/гадз у паўночна-заходнім напрамку і можа дасягнуць Падветраных астравоў да вечара панядзелка.

У сувязі з набліжэннем стыхіі трывога аб'яўлена на востраве Сент-Люсія, Брытанскіх і Амерыканскіх Віргінскіх астравах, Марцініцы, на Гвадэлупе і Антыгуа і Барбуда. Сезон ураганаў звычайна прадаўжаецца ў Атлантыцы паўгода - з 1 чэрвеня па 30 лістапада. Атмасферная з'ява класіфікуецца як шторм і атрымлівае ўласнае імя, калі скорасць ветру ў яго эпіцэнтры дасягае 17,4 м/c. Пры скорасці ветру 33 м/c і большай шторм становіцца ўраганам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі