Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2017, 09:30

У Валгаградзе пры ўзрыве газу ў доме колькасць загінулых павялічылася да чатырох чалавек

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёртая ахвяра знойдзена ў ходзе начных пошукавых работ з-пад завалаў дома ў Валгаградзе, у якім напярэдадні адбыўся ўзрыў газу. Гэта дзяўчына 1990 года нараджэння. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік міжведамаснага аператыўнага штаба, разгорнутага на месцы здарэння, інфармуе ТАСС.

Ён удакладніў, што "пошукавыя работы на месцы здарэння прадаўжаюцца".

У Валгаградзе днём 16 мая адбыўся ўзрыў газу ў кватэры на першым паверсе чатырохпавярховага газіфікаванага жылога дома. У выніку былі разбураны 12 кватэр, абрушыліся перакрыцці і частка знешняй сцяны трэцяга пад'езда, пашкоджаны міжпакаёвыя перагародкі. Загінулі 4 чалавекі, пацярпелі 11, з будынка былі эвакуіраваны 40 чалавек. Пасля ўзрыву ў рэгіёне быў уведзены рэжым ЧС.

Прычынай надзвычайнага здарэння, паводле папярэдніх даных, стала пашкоджанне газаправода пры незаконным падключэнні да вадаводаў, а работы выконвала кампанія, якая не мела на іх дазволу. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Выкананне работ або аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі" КК РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі