21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырскі аўтобус упаў у прорву ў Перу, загінулі як мінімум 30 чалавек, больш за 20 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся ў рэгіёне Арэкіпа на поўдні Перу. Аўтобус перавярнуўся на скораснай шашы і сарваўся ў прорву.
Прычыны аварыі пакуль не паведамляюцца.-0-