Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2016, 09:13

У Японіі пачаўся саміт "вялікай сямёркі"

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін "вялікай сямёркі" (G7) прыбылі сёння раніцай у сінтаісцкі храм Ісэ, які размешчаны ў раёне Ісэ-Сіма японскай прэфектуры Міэ. Такім чынам яны пачалі праграму саміту, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Галоўнай тэмай дыскусій на сустрэчы, як чакаецца, стануць праблемы сусветнай эканомікі. Сярод іншых пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца, барацьба з тэрарызмам, сітуацыя з бежанцамі і змяненне клімату. Лідары "вялікай сямёркі" таксама абмяркуюць магчымыя вынікі маючага адбыцца ў Вялікабрытаніі рэферэндуму аб членстве ў ЕС.

Дэкларацыя па выніках саміту будзе апублікавана 27 мая.

"Вялікая сямёрка" - аб'яднанне сямі вядучых эканамічна развітых краін, у якое ўваходзяць ЗША, Германія, Японія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Канада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі