15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Германіі адбылося сутыкненне пасажырскага поезда з грузавіком, у выніку чаго пацярпелі 17 чалавек, паведамляе нямецкая газета Rheinische Post.
Аварыя здарылася недалёка ад Боданскага возера, у раёне Бодэнзэ. Паводле існуючых звестак, у момант сутыкнення ў поездзе знаходзілася каля 100 чалавек.
У выніку здарэння вадзіцель грузавіка, машыніст поезда і некаторыя пасажыры былі шпіталізаваны з нязначнымі траўмамі. Рух паяздоў у раёне аварыі быў часова прыпынены.-0-