4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кафедральны сабор Аларон-Сэнт-Мары (Францыя), які знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, быў абрабаваны невядомымі, паведамляе французская газета Le Figaro.
Абрабаванне адбылося ў ноч з 3 на 4 лістапада. Спачатку злачынцы пратаранілі машынай умацаваныя дзверы сабора, затым распілавалі рашотку ў капліцы, дзе знаходзіліся скарбы. Паводле даных паліцыі, выкрадзены ювелірныя крыжы, чашы, літургічнае адзенне і інш. Злачынцы збеглі ў невядомым напрамку.
Паводле слоў мэра горада Аларон-Сэнт-Мары, злачынства нанесла значны ўрон сабору. На гэты момант праводзіцца інвентарызацыя, падлічваецца сума ўрону. Вядзецца расследаванне.-0-