Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2017, 18:17

У Аўстрыі лавіна накрыла групу лыжнікаў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ціролі на захадзе Аўстрыі сышла лавіна, загінулі як мінімум два чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Лавіна накрыла групу з пяці лыжнікаў на неабсталяванай трасе. Целы двух чалавек былі знойдзены, лёс яшчэ траіх лыжнікаў пакуль невядомы.

На месцы ЧП працуюць ратавальнікі. Устанаўліваецца нацыянальнасць загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі