Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па факце нападзенняў на паліцэйскіх у Чачні

У свеце 20.08.2018 | 19:47
Фота rb7.ru
Фота rb7.ru

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па факце нападзенняў на супрацоўнікаў паліцыі ў Чачні. Аб гэтым паведамляе інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу СК.

Адзначаецца, што следчым упраўленнем СК РФ па Чачэнскай Рэспубліцы ўзбуджана крымінальная справа па арт. 317 КК Расіі (замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа).

Крыніцы ў праваахоўных органах СКФА паведамілі, што нападзенне на супрацоўнікаў было ўчынена сёння ў Ленінскім раёне Грознага. Паводле слоў іншай крыніцы, зламыснік наехаў на інспектараў на аўтамабілі. Яны не пацярпелі, нападаючы быў ліквідаваны. У машыне акрамя вадзіцеля быў падлетак.

Таксама крыніца ў экстранных службах СКФА праінфармавала, што сёння раніцай невядомы ўчыніў самападрыў побач з паліцэйскімі ў Шалінскім раёне Чачні.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, двое невядомых 20 жніўня ранілі супрацоўнікаў паліцыі пры спробе пранікнуць на тэрыторыю аддзела МУС па Шалінскім раёне. Злачынцы былі знішчаны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.