Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2016, 09:03

Сірыйская армія заявіла аб спыненні перамір'я

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сірыйская ўрадавая армія апублікавала афіцыйную заяву аб спыненні перамір'я, паколькі баевікі не прытрымліваюцца яго ўмоў, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

У заяве камандавання гаворыцца аб тым, што перамір'е магло даць шанц для спынення кровапраліцця, аднак тэрарыстычныя групоўкі не выканалі ўмовы перамір'я і дапусцілі больш як 300 парушэнняў рэжыму спынення агню. Баевікі скарысталіся зацішшам для пераўзбраення, перагрупоўкі і планавання новых атак, адзначаецца ў заяве.

Сірыйская армія лічыць, што ёю былі зроблены ўсе захады для выканання рэжыму перамір'я і праяўлена "найвышэйшая ступень вытрымкі ў процістаянні тэрарыстычным групоўкам".

Перамір'е пачало дзейнічаць з 12 верасня. Умовы спынення агню былі ўзгоднены на шматгадзіннай сустрэчы ў Жэневе міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара Джона Керы, па выніках якой адбылося падпісанне пагаднення па Сірыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі