Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Расія склікае экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з-за дзеянняў ЗША

У свеце 14.04.2018 | 11:43
Ракеты "зямля-паветра" сірыйскіх ППА над Дамаскам. Фота Сіньхуа - БЕЛТА
Ракеты "зямля-паветра" сірыйскіх ППА над Дамаскам. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

14 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў заяву ў сувязі з нанясеннем ракетнага ўдару па Сірыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

У заяве, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што Расія самым сур'ёзным чынам асуджае нападзенне на Сірыю, дзе расійскія ваеннаслужачыя дапамагаюць законнаму ўраду ў барацьбе з тэрарызмам.

"Сваімі дзеяннямі ЗША яшчэ больш узмацняюць гуманітарную катастрофу ў Сірыі, нясуць пакуты мірнаму насельніцтву, па сутнасці патураюць тэрарыстам, якія сем гадоў мучаць сірыйскі народ, правакуюць новую хвалю бежанцаў з гэтай краіны і рэгіёна ў цэлым, - гаворыцца ў заяве. - Цяперашняя эскалацыя сітуацыі вакол Сірыі аказвае разбуральнае ўздзеянне на ўсю сістэму міжнародных адносін. Гісторыя расставіць усё на свае месцы, і яна ўжо ўсклала на Вашынгтон цяжкую адказнасць за крывавую расправу з Югаславіяй, Іракам, Лівіяй. Расія склікае экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання агрэсіўных дзеянняў ЗША і іх саюзнікаў".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі вырасце памер пенсій Прэзідэнт Беларусі 17 ліпеня падпісаў указ №278 "Аб павышэнні пенсій", які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы з 1 жніўня.