Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2017, 19:42

Пры пажары ў Растове-на-Доне пацярпелі 25 чалавек

21 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Медыцынская дапамога спатрэбілася 25 пацярпелым у выніку пажару ў Растове-на-Доне, трое з іх шпіталізаваны. Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным цэнтры медыцыны катастроф.

"Паводле папярэдніх даных, па медыцынскую дапамогу звярнуліся 25 чалавек. Трое з іх атрымалі апёкі і былі шпіталізаваны ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. 22 пацярпелым медыцынская дапамога аказана амбулаторна", - сказаў субяседнік агенцтва.

Паводле апошніх даных, плошча пажару ў Растове-на-Доне складае 10 тыс. кв.м, агнём ахоплена ўжо 30 дамоў. У выніку ЧП эвакуіраваны 560 чалавек. У горадзе ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі