Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2016, 13:56

Прэзідэнтам Ісландыі выбраны гісторык Гудні Ёхансан

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ісландыя выбрала новага прэзідэнта - ім стаў гісторык Гудні Ёхансан, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гудні Ёхансану 48 гадоў, ён выкладае ў адным з універсітэтаў Ісландыі, мае ступень доктара філасофіі.

Афіцыйнае ўступленне на пасаду намечана на 1 жніўня. Гудні Ёхансан зменіць на пасадзе прэзідэнта Алавура Рагнара Грымсана, які займае гэту пасаду з 1996 года (на цяперашніх выбарах ён вырашыў не вылучаць сваю кандыдатуру).

Паводле даных, агучаных пасля падліку ўсіх бюлетэняў, Ёхансан атрымаў 39,1 працэнта галасоў выбаршчыкаў.

Выбары ў прэзідэнты ў Ісландыі праходзяць у адзін тур. Пераможцам становіцца той, хто набраў большасць галасоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі