Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2016, 09:21

Праліўныя дажджы ў Кітаі забралі жыцці 164 чалавек, 126 тыс. дамоў разбураны

26 ліпеня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. У выніку праліўных дажджоў, што ішлі на мінулым тыдні ў Паўночным і Паўночна-Усходнім Кітаі, загінулі 164 чалавекі, 125 прапалі без вестак. Аб гэтым паведаміла Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР.

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я закранулі 10 адміністрацыйных адзінак правінцыяльнага ўзроўню. У правінцыях Хэнань і Хэбэй, дзе сітуацыя больш складаная, былі эвакуіраваны 514 тыс. чалавек, каля 125 тыс. маюць патрэбу ў экстраннай гуманітарнай дапамозе.

Каля 126 тыс. дамоў былі разбураны, 344 тыс. жылых будынкаў маюць пашкоджанні рознай ступені. Паводкі таксама знішчылі ўраджай на 1,18 млн га сельгасугоддзяў. Агульная сума эканамічнага ўрону ацэньваецца ў памеры 31,14 млрд юаняў ($4,7 млрд).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі