Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2017, 10:02

Пасажырскі і грузавы паязды сутыкнуліся ў Сербіі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырскі і грузавы паязды сутыкнуліся каля горада Нові-Сад у Сербіі вечарам 11 студзеня, у выніку 22 чалавекі пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Чатыры чалавекі атрымалі цяжкія траўмы, 18 - лёгкія пашкоджанні. Сутыкненне адбылося ў цяжкадаступным для ратавальнікаў месцы, таму пацярпелых перавезлі іншым поездам у Нові-Сад і там даставілі ў бальніцу.

Пасажырскі поезд рухаўся са скорасцю 15 км/гадз і ўдарыў у апошні вагон таварнага саставу. Паведамляецца, што машыніст у выніку аварыі не пацярпеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі