Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2016, 17:48

На борце А320 перад падзеннем адбылося задымленне

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бартавы самапісец Flight data recorder (FDR) лайнера А320 кампаніі Egypt Air перад падзеннем зафіксаваў задымленне ў туалетным пакоі самалёта, а таксама ў адсеку пад кабінай пілотаў, дзе знаходзіцца радыёэлектроннае абсталяванне. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы, спасылаючыся на вынікі работы камісіі, якая займалася расшыфроўкай першай чорнай скрыні.

FDR фіксаваў усё, што адбывалася на борце, з моманту вылету самалёта да моманту аварыі, якая здарылася на вышыні 11 тыс. м. Раней інфармацыю аб задымленні пацвярджалі і даныя, што паступалі з аўтаматычнай сістэмы сувязі "запыт-адказ". Акрамя таго, у ходзе следства на абломках з пярэдняй часткі самалёта былі выяўлены сляды сажы. Усё гэта магло адбыцца толькі пад уздзеяннем вялікай тэмпературы, адзначаюць следчыя.

Наступным крокам для спецыялістаў стане вызначэнне крыніцы задымлення.

Над аднаўленнем другога самапісца Cockpit voice recorder (CVR), які запісваў перагаворы экіпажа ў час палёту, яшчэ працуюць у Парыжы спецыялісты французскага Бюро расследавання і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі