Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2018, 10:08

МНС Расіі завяршае пошукавую аперацыю на месцы крушэння Ан-148 у Падмаскоўі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС завяршае пошукавую аперацыю на месцы крушэння Ан-148 у Падмаскоўі, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўлення МНС па Маскоўскай вобласці Сяргея Палятыкіна.

Пошукавая аперацыя на месцы крушэння пасажырскага самалёта Ан-148 у Раменскім раёне Падмаскоўя блізкая да завяршэння, паведаміў Сяргей Палятыкін.

"Па стане на 08.00 мск пошукавая аперацыя ўступіла ў завяршальную стадыю", - сказаў ён.

Самалёт Ан-148 "Саратаўскіх авіяліній", які пацярпеў крушэнне 11 лютага, накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск Арэнбургскай вобласці. Ён знік з экаранаў радараў праз некалькі мінут пасля ўзлёту. Абломкі паветранага судна былі знойдзены ў раёне вёскі Сцяпанаўскае Раменскага раёна Падмаскоўя на плошчы больш як 30 га. На борце знаходзіўся 71 чалавек, у тым ліку шэсць членаў экіпажа. Усе яны загінулі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі