Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2018, 18:27

Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць трох расійскіх кампаній

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінфін ЗША ўвёў санкцыі адносна двух грамадзян Расіі, трох расійскіх кампаній і шасці суднаў пад расійскім сцягам у сувязі з санкцыямі супраць КНДР, а таксама з дзейнасцю ў кіберпрасторы. Аб гэтым паведамляе расійскае інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз Мінфіна ЗША.

Згодна з заявай амерыканскага ведамства, у спіс санкцый па КНДР унесены дзве кампаніі, якія базіруюцца ў Расіі, шэсць суднаў пад расійскім сцягам. У спіс амерыканскіх санкцый за дзейнасць у кіберпрасторы трапілі два грамадзяніны Расіі, адна расійская і адна славацкая кампаніі.

Заяўляецца, што амерыканскія ўлады замарозілі расійскія актывы ў ЗША на сотні мільёнаў долараў у рамках санкцый адносна Масквы. Такія даныя прыводзяцца ў тэксце ўступнага слова намесніка амерыканскага міністра фінансаў Сігал Мандэлкер, падрыхтаванага да слуханняў з яе ўдзелам у банкаўскім камітэце Сената Кангрэса ЗША. На гэтых слуханнях разглядаецца амерыканская палітыка санкцый у адносінах да Расіі. Сігал Мандэлкер курыруе пытанні процідзеяння тэрарызму і фінансавую разведку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі