Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2017, 16:24

Макрон падпісаў урадавыя акты, якія рэфармуюць Працоўны кодэкс Францыі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падпісаў сёння пяць асноватворных урадавых актаў, прызначаных рэфармаваць Працоўны кодэкс краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што дакументы ўступяць у сілу пасля іх публікацыі ў афіцыйным выданні ўрада.

Цырымонію падпісання трансліравалі ў прамым эфіры тэлеканалы Францыі. "Па выніках пасяджэння Савета міністраў зацверджаны пяць актаў, накіраваных на рэформу працоўнага заканадаўства", - заявіў Эмануэль Макрон у сваім звароце. Ён нагадаў, што гэта было адным з яго перадвыбарных абяцанняў.

Як падкрэслілі прадстаўнікі ўрада Францыі, рэформа дасць магчымасць скараціць колькасць беспрацоўных у краіне - на сёння іх больш як 6 млн чалавек.

Рэфармаванне Працоўнага кодэкса Францыі неадназначна было ўспрынята ў палітычных колах і прафсаюзах. У краіне 12 і 21 верасня прайшлі дзве маштабныя акцыі пратэсту. 23 верасня плануецца правесці яшчэ адну маніфестацыю супраць заканадаўчых змяненняў у працоўнае заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі