Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 жніўня 2016, 11:25

Магутны трапічны шторм абрушыўся на Японію

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайфун "Міндуль" абрушыўся на Японію, адменена больш як 400 авіярэйсаў, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Магутны трапічны шторм абрушыўся на цэнтральныя раёны Японіі, у тым ліку на Токіа. Цяпер ён рухаецца ў паўночна-заходнім напрамку, парывы ветру дасягаюць 35 м/с.

У мэтах бяспекі прынята рашэнне аб адмене больш як 400 рэйсаў у аэрапортах Токіа, большасць з іх унутраных маршрутаў. Таксама паведамляецца аб парушэннях у чыгуначных і паромных зносінах. У горадзе Кавасакі каля Токіа з-за пагрозы апоўзня эвакуіравана амаль 35 тыс. чалавек. Аб ахвярах або пацярпелых не паведамляецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі