Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2017, 11:47

Колькасць загінулых у выніку тэракта ў Лондане павялічылася да пяці

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку тэракта, які адбыўся вечарам 22 сакавіка ў Лондане, узрасла да пяці чалавек, яшчэ каля 40 пацярпелі. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на кіраўніка контртэрарыстычнага напрамку дзейнасці Скотланд-Ярда Марка Роўлі.

Вядома, што сярод загінулых ёсць паліцэйскі. Яго звалі Кіт Палмер, ён прапрацаваў у паліцыі 15 гадоў, быў мужам і бацькам.

У Вялікабрытаніі назвалі здарэнне тэрактам. Паводле слоў Марка Роўлі, мужчына, які арганізаваў нападзенне, магчыма, быў звязаны з міжнародным тэрарызмам, але канчатковыя высновы рабіць рана.

Выданне The Independent паведаміла, што мужчыну, які, як мяркуецца, учыніў атакі ў Лондане, завуць Абу Ізадзін, яго ранейшае імя - Трэвар Брукс. Пазней гэта інфармацыя была абвергнута.

Адзначаецца, што ў краіне прыняты меры засцярогі: на некалькі дзён павялічана колькасць дзяжурных афіцэраў. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй узначаліць пасяджэнне надзвычайнага самітэта Cobra, які збярэцца, каб абмеркаваць сітуацыю.

Тэракт у Лондане паўплываў на планы каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы ІІ. Яна перанесла намечанае на 23 сакавіка наведванне Скотланд-Ярда.

Між тым на Эйфелевай вежы ў Парыжы патухлі агні ў ноч з 22 на 23 сакавіка, каб ушанаваць памяць ахвяр тэракта ў Лондане. Такое рашэнне было прынята мэрам Парыжа Ан Ідальго.

Раней, 22 сакавіка, у Лондане тэрарыст на аўтамабілі стаў тараніць пешаходаў на Вестмінстэрскім мосце, а потым напаў з нажом на паліцэйскіх, імкнучыся трапіць на тэрыторыю брытанскага парламента. Нападаючы быў ліквідаваны праваахоўнікамі.

Нападзенне ў Лондане адбылося роўна праз год пасля тэракта ў Бруселі. 22 сакавіка 2016 года тэрарысты прывялі ў дзеянне два ўзрыўныя ўстройствы ў зоне рэгістрацыі пасажыраў у аэрапорце Завентэм, потым адзін узрыў адбыўся на станцыі метро "Маэльбек". Загінулі больш за 30 чалавек. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе ІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі