Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 студзеня 2018, 15:06

Колькасць загінулых пры тэракце ў Лівіі павялічылася да 41 чалавека

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку двайнога тэракта ў Лівіі ўзрасла да 41 чалавека, больш за 80 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер ніводная з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне.

Раней два начыненыя ўзрыўчаткай аўтамабілі ўзарваліся недалёка ад адной з буйнейшых мячэцей лівійскага горада Бенгазі. Гэта здарылася, калі вернікі выходзілі з храма пасля вячэрняй малітвы.

Сярод загінулых - начальнік следча-вышуковага аддзела пры галоўным камандаванні Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі