Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2017, 12:48

Колькасць ахвяр землетрасення на мяжы Ірана і Ірака дасягнула 328 чалавек

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пры землетрасенні на мяжы Ірана і Ірака дасягнула 328 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася, што загінулі больш як 200 чалавек, яшчэ 2,5 тыс. пацярпелі.

Мноства людзей могуць па-ранейшаму знаходзіцца пад заваламі. У раёне бедства праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя, садзейнічанне аказвае мясцовае аддзяленне Чырвонага Паўмесяца. Дапамогу Іраку і Ірану ў ліквідацыі наступстваў землетрасення прапанавалі ААН і Еўрапейскі саюз.

Землетрасенне магнітудай 7,2 адбылося ўвечары 12 лістапада. Найбольшыя ахвяры і разбурэнні зафіксаваны ў іранскіх правінцыях Керманшах і Ілам. У Іраку значны ўрон нанесены гарадам Дарбандыхан, Гарміян і Сулейманія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі