Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2017, 16:27

Кітай і ЗША ў час візіту Трампа падпісалі пагадненні на суму больш як $250 млрд

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай і ЗША ў час візіту Трампа падпісалі пагадненні на агульную суму $253,4 млрд, паведамляюць інфармагенцтвы. Аб гэтым заявіў міністр камерцыі КНР Чжун Шань.

Сёння прадстаўнікі буйнога бізнесу ў прысутнасці старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісалі 15 пагадненняў на агульную суму $245,2 млрд. Таксама напярэдадні стала вядома, што ў час візіту Трампа амерыканскія і кітайскія кампаніі падпісалі ўжо шэраг здзелак агульным коштам каля $9 млрд.

Раней некаторыя СМІ са спасылкай на ўрадавую крыніцу ў Пекіне паведамлялі, што КНР і ЗША маюць намер падпісаць шэраг важных пагадненняў аб двухбаковым супрацоўніцтве на суму $280 млрд. Выданні адзначалі, што ў ходзе візіту Трампа могуць быць дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні кітайска-амерыканскага фонду для рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".

Дональд Трамп знаходзіцца ў Пекіне з афіцыйным візітам, які прадоўжыцца да 10 лістапада. Асноўныя тэмы перагавораў у кітайскай сталіцы - праблема Карэйскага паўвострава і двухбаковы гандаль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі