Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2017, 10:07

Ідэі Сі Цзіньпіна ўвайшлі ў тэкст абноўленага статута Кампартыі Кітая

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэі старшыні КНР Сі Цзіньпіна ўвайшлі ў тэкст абноўленага статута Камуністычнай партыі Кітая, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дэлегаты 19-га з'езда Кампартыі Кітая (КПК) сёння ў ходзе галасавання зацвердзілі папраўкі да статута. Адна з іх - унясенне ў тэкст галоўнага дакумента КПК ідэй і імя старшыні Кітая, генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

У абноўлены статут партыі ўнесены палажэнні аб ідэях старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб новай эры ў пабудове сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Як адзначаецца, унясенне імя Сі Цзіньпіна і яго канцэпцыі далейшага шляху развіцця краіны ў статут партыі ставіць цяперашняга лідара Кітая ў адзін рад з Маа Цзэдунам і Дэн Сяапінам. Акрамя таго, ён стаў другім лідарам Кітая пасля Маа Цзэдуна, чыё імя ўнесена ў статут партыі пры жыцці.

Таксама сёння на заключным пасяджэнні 19-га з'езда Камуністычнай партыі Кітая быў выбраны новы склад Цэнтральнага камітэта КПК. У ЦК увайшлі больш за 200 чалавек, у тым ліку старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян. Як чакаецца, яны стануць членамі Палітбюро і Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК па выніках першага пленума 19-га склікання, які пройдзе 25 кастрычніка.

Сі Цзіньпін 18 кастрычніка ў сваім дакладзе, які доўжыўся прыкладна тры з паловай гадзіны, адзначыў, што Кітай актыўна развівае глабальныя партнёрскія сувязі, пашырае агульныя падыходы з усімі дзяржавамі і стымулюе супрацоўніцтва з вядучымі краінамі свету, выбудоўваючы з імі стабільныя адносіны, якія раўнамерна развіваюцца. Сі Цзіньпін прадстаўляў даклад пад назвай "Дабіцца вырашальнай перамогі ў пабудове грамадства сярэдняга дастатку, атрымаць вялікую перамогу сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі