Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2018, 14:47

ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у Кабуле, дзе загінулі 29 чалавек

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) узяла на сябе адказнасць за ўзрыў у Кабуле. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Tolo News.

Паводле абноўленых даных Міністэрства аховы здароўя Афганістана, загінулі 29 чалавек, 52 атрымалі раненні ў выніку ўзрыву. Раней паведамлялася аб 26 загінулых і 18 пацярпелых.

Паведамляецца, што тэрарыст падарваў сябе на захадзе Кабула каля ўніверсітэта, дзе людзі сабраліся для святкавання пачатку вясны і Новага года - Наўруза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі