Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 жніўня 2017, 11:14

Два ўзрывы за суткі прагрымелі ў іспанскай Альканары

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два ўзрывы за суткі прагрымелі ў іспанскай Альканары, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раніцай 17 жніўня ахвярай узрыву ў наркалабараторыі ў Альканары стаў адзін чалавек, сем паранены. Другі ўзрыў быў учынены днём у гэтым жа раёне. У ліку пацярпелых некалькі паліцэйскіх, адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паліцыя лічыць магчымай сувязь паміж узрывамі ў Альканары і тэрактам у Барселоне 17 жніўня, паколькі адзін з падазроных па справе аб тэракце быў арыштаваны менавіта ў Альканары.

Вечарам 17 жніўня ў Барселоне быў учынены тэракт, вадзіцель фургона ўехаў у натоўп. Загінулі 13 чалавек, больш за 100 пацярпелі. У ліку параненых лічацца грамадзяне 18 краін. Двое падазроных затрыманы. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". У ноч на 18 жніўня тэрарысты паспрабавалі паўтарыць аналагічны тэракт у Камбрыльсе, дзе ўехалі на аўтамабілі ў натоўп. Пацярпелі 7 чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваны, пяты пазней памёр ад раненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі