Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2017, 12:45

З-за моцнага землетрасення ў Мексіцы загінулі не менш як 226 чалавек

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мексіцы ў выніку моцнага землетрасення магнітудай 7,1, якое адбылося 19 верасня, загінулі не менш як 226 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы.

У выніку здарэння ў сталіцы Мексікі было разбурана больш за 40 будынкаў, уключаючы пачатковую школу. Там ратавальнікі знайшлі больш за дваццаць дзіцячых і два дарослыя целы, таксама трыццаць дзяцей і дванаццаць дарослых лічацца прапаўшымі без вестак. Ратавальнікі, ваенныя і валанцёры разбіраюць завалы разбураных будынкаў у пошуках выжыўшых.

У Мехіка, дзе да канца аўторка было зафіксавана 49 смярцей з-за наступстваў землетрасення, аб'яўлена надзвычайнае становішча, гэта дае магчымасць накіраваць дадатковыя сродкі на дапамогу пацярпелым. Таксама ў сямі штатах Мексікі былі адменены заняткі ў навучальных установах.

У выніку землетрасення, якое адбылося, без электраэнергіі знаходзяцца 40 працэнтаў Мехіка і 60 працэнтаў штата Марэлас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі