14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Большасць дэпутатаў германскага Бундэстага прагаласавала за перавыбранне Ангелы Меркель. На праводзімым сёння ў Берліне пасяджэнні парламента ў яе падтрымку выступілі 364 дэпутаты. У Бундэстагу прадстаўлены 709 дэпутатаў.
Раней кандыдатуру Ангелы Меркель для перавыбрання на пасаду канцлера вылучыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.-0-